У музеі

Замежныя студэнты груп Ф-23(4) і Ф-23(5) факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій разам з выкладчыкамі кафедры Грачышкінай Янінай Паўлаўнай і Кузьмічом Леанідам Пятровічам наведалі гомельскі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава.

У музеі студэнты змаглі пазнаёміцца з фотаздымкамі новай выставы “Ён так бачыў”, прысведчанай памяці фотомастака Аляксея Смыка. Разглядаючы фотаздымкі, студэнты з Туркменістана пазнаёміліся з цікавымі і адметнымі беларускімі абрадамі : “Гуканне вясны”, “Юраўскі карагод” і інш. Таксама ўбачылі карціну, якая прадстаўляла Беларусь на Біеналі ў Фларэнцыі ў 2005 годзе. Карціна называецца “Паўлін”, і прадстаўлена на выставе “Паўліны, кажаш?”.

Акрамя знаёмства з карцінамі і фотаздымкамі, студэнты самі склалі беларускі ўзор з мазайкі, патрымалі ў руках адзін з сімвалаў Беларусі – лён. Цікавым і запамінальным быў момант, калі кожны жадаючы мог паспрабаваць ткаць на кроснах і пакінуць свой адметны ўзор на палатне.

Гэты паход у музей змог паказаць студэнтам нашу беларускую гісторыю, адметнасць і самабытнасць і бліжэй пазнаёміць з традыцыямі краіны, у якую яны прыехалі за ведамі.

Няхай успаміны пра Беларусь будуць такімі ж яскравымі, як паўліны, птушкі з якімі пазнаёміліся падчас наведвання музея.

Дзякуем супрацоўнікам гомельскага  філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава і асабіста Валенціне Сачук.